А дзе ўраджай? Рэжым падоўжыў забарону на вываз збожжа
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі і прапагандысты любяць пахваляцца неймавернымі «дасягненнямі народнай гаспадаркі» ў Беларусі. Праўда, усё часцей з дасягненнямі бяда. Што казаць, калі нават збожжа па-ранейшаму экспартаваць забаронена. І гэта ў той час, калі ход жніва Лукашэнка кожны год бярэ пад «асабісты кантроль» ды гойсае па палях, каб, барані бог, недзе не аказалася высахлай палёгліцы.

Фота brestcity.com
Як сёння стала вядома, урад Беларусі на шэсць месяцаў (з 24 верасня) забараніў вываз збожжавых з краіны, уключаючы тэрыторыю ЕАЭС. Рашэнне замацавана ў пастанове Саўміна № 207 ад 24 сакавіка. Папярэднія паўгадавыя абмежаванні дзейнічалі з 11 сакавіка і з 24 верасня.
У пералік тавараў, якія трапілі пад забарону вывазу,
уваходзяць пшаніца, жыта, ячмень, авёс, кукуруза, проса, грэчка, іншыя трава —
усяго 19 найменняў. Вываз забаронены ў тым ліку ў дзяржавы ЕАЭС незалежна ад
краіны паходжання.
Забарона не датычыцца тавараў, якія з'яўляюцца гуманітарнай
дапамогай, вывозяцца ў якасці харчоў або на падставе рашэнняў урада, а таксама
перавозяцца транзітам праз нашу рэспубліку.
Раней лукашэнкаўцы падоўжылі таксама на паўгода забарону на вываз
некаторых прамысловых тавараў, за выключэннем прадукцыі беларускага і
расійскага паходжання. У спісе — 254 пазіцыі.

Відавочна, што калі нешта забараняецца вывозіць, то прычына адна — самім мала. Пры гэтым Лукашэнка любіць пахваляцца, што ў Беларусі ўсяго дастаткова, так што можна падзяліцца са «збяднелымі» краінамі ЕС. Напярэдадні зімы, напрыклад, рэжым хайпаваў на тым, што без расійскага газу Еўропа абавязкова замерзне, то чаму б не дапамагчы ёй хаця б дровамі.
У рэальнасці краіны Еўрасаюза, па сутнасці, «не заўважылі» зімы, бо і тая была досыць цёплай, а галоўнае — у сховішчы было запампавана дастаткова блакітнага паліва, яшчэ шмат і засталося. Пры гэтым еўрапейскія дзяржавы купляюць энерганосьбіты па рыначных коштах, тады як Лукашэнка атрымлівае яго фактычна па ўнутраных расійскіх цэнах — і плоцьць за тое, вядома, крытычнай залежнасцю ад Крамля і часцінамі суверэнітэту.
І нават нягледзячы на гэта, узровень жыцця ў Беларусі падае ўсё больш, на 29-м годзе лукашэнкаўскага кіравання наша краіна з'яўляецца сусветным ізгоем, а людзі з'язджаюць з «астраўка стабільнасці» імклівымі тэмпамі.