Беларусы — у лідарах па заявах аб наданні статусу ўцекача ў Польшчы
Больш за 5,1 тысячы замежнікаў падалі заявы аб наданні статусу ўцекача ў Польшчы з пачатку 2022 года. Нягледзячы на вайну ва Украіне, найбольш заяваў падалі беларусы, паведамляе Prawo.pl.
![15b6504c_9d22_49fa_8dcd_ad4c47341bf4.jpg 15b6504c_9d22_49fa_8dcd_ad4c47341bf4.jpg](/img/v1/images/15b6504c_9d22_49fa_8dcd_ad4c47341bf4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле звестак Упраўлення па справах уцекачоў, заявы аб наданні статусу ўцекача ў Польшчы за першыя шэсць месяцаў 2022 года падалі 1,5 тысячы беларусаў і ўсяго 1,2 тысячы ўкраінцаў. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што больш за 1,2 млн украінцаў атрымалі часовую абарону.
З пачатку 2022 года статус уцекача ў Польшчы далі 2,3 тысячам іншаземцаў. Пераважную большасць з іх склалі беларусы (2,1 тысячы чалавек), а таксама грамадзяне Афганістана (50 чалавек) і Украіны (40 чалавек).
800 замежнікаў атрымалі адмову ў наданні статусу ўцекача, у тым ліку грамадзяне Расіі (330 чалавек), Ірака (280 чалавек), Таджыкістана (50 чалавек). Вытворчасці па справах 2,4 тысячы чалавек былі спыненыя.
Мяркуючы па ўсім, у 2022 годзе беларусы паставяць новы рэкорд па запыце міжнароднай абароны ў Польшчы. Для параўнання, за ўвесь 2021 год 2,3 тысячы беларусаў падалі заяву аб наданні статусу ўцекача, у 2020-м — усяго 385 чалавек.
![110 тысяч візаў толькі ў Польшчу і Літву. Колькі беларусаў пакінулі краіну за год 110 тысяч візаў толькі ў Польшчу і Літву. Колькі беларусаў пакінулі краіну за год](/img/v1/images/4b821f20_2fc7_4616_b84c_c19f22f6439a_w1023_r0_s.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)