Беларус спрабаваў правезці ў Літву шэсць валізак з цыгарэтамі, але нешта пайшло не так

Беларус спрабаваў правезці ў Літву шэсць валізак і ручную паклажу з цыгарэтамі на суму больш за 34 тысячы еўра, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.

296689658_362322246089611_8339109100150758576_n.jpg

Яго затрымалі на мінулым тыдні супрацоўнікі кантрольна-прапускнога пункта Віленскага аэрапорта. Мужчына ляцеў у Літву праз Турцыю. Усяго пры ім было выяўлена 9148 пачкаў цыгарэт.

Пачата дасудовае расследаванне па факце кантрабанды. Парушальнік быў затрыманы на два дні, пазней яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з Літвы. У якасці меры засцярогі ў яго таксама канфіскавалі дакументы і ўзялі грашовы заклад.

296743261_362322319422937_5413473384173858945_n.jpg

Паводле reform.by, пераклад «НЧ».