У Львове пачалі вырабляць дзіцячыя бронекамізэлькі
Іх будуць выкарыстоўваць для эвакуацыі.
![bronekamizelki_2.jpg bronekamizelki_2.jpg](/img/v1/images/bronekamizelki_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Львоўскі абарончы кластар пачаў вырабляць бронекамізэлькі для дзяцей. Яны будуць выкарыстоўвацца для эвакуацыі. У бліжэйшыя дні першыя 30 штук будуць адпраўленыя ў Данецкую вобласць.
Па словах намесніка старшыні праўлення Львоўскага абарончага кластара Юрыя Фёдарава, заяўка на 500 бронекамізэлек ім паступіла ад упраўлення Нацыянальнай паліцыі, якое займаецца эвакуацыяй насельніцтва. Вага дзіцячай бронекамізэлькі да 2 кілаграмаў, ужо ёсць тры памеры для дзяцей рознага ўзросту.
![bronekamizelki_3.jpg bronekamizelki_3.jpg](/img/v1/images/bronekamizelki_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бронекамізэлька выраблена з звышвысокага малекулярнага поліэтылену, які забяспечвае мяккую балістычную абарону. Ён зроблены так, каб дзіцяці было зручна яго апранаць і здымаць. Усе камізэлькі маюць яркія колеры і святлоадбівальныя стужкі. Да іх плануюць дадаць GPS-маяк, каб можна было ведаць, дзе знаходзіцца дзіця.
Кошт камплекта бронекамізэлькі і шалома — каля 500 долараў.
![bronekamizelki_1.jpg bronekamizelki_1.jpg](/img/v1/images/bronekamizelki_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання ў Львове быў сфармаваны новы валанцёрскі праэкт — Львоўскі абарончы кластар. Яго галоўная мэта — бясплатна забяспечыць украінцаў добрымі бронекамізэлькамі. Дзеля гэтага аб'ядналіся спецыялісты, бізнесмены, валанцёры і донары. Агульнымі намаганнямі за паўгода ўдалося вырабіць і даставіць на фронт амаль 80 тысяч бронекамізэлек.