Кіраўнік МНС: у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча ратавальнікі, калі спатрэбіцца, будуць спыняць беспарадкі са зброяй у руках
Пра гэта міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі заявіў у звароце да асабістага складу.
«У цяперашні час наша міралюбівая краіна падвяргаецца пастаяннаму ціску звонку з боку розных дэструктыўных сіл. Важнай умовай паспяховай барацьбы з гэтым уплывам з'яўляецца згуртаванасць грамадства, у аснове якой ляжаць патрыятызм і любоў да сваёй Радзімы. У гэтым кантэксце вялікая роля ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі адводзіцца беларускім выратавальнікам», — гаворыцца ў звароце.
«Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных абʼектаў і спыненні беспарадкаў, калі спатрэбіцца — і са зброяй у руках», — дапоўніў міністр.
Як адзначыў Сіняўскі, афіцэры МНС зʼяўляюцца «праваднікамі дзяржаўнай ідэалогіі».