У Бабруйскай бальніцы хуткай дапамогі здарыўся пажар
Сёння ноччу ў Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі адбыўся пажар. Ратавальнікаў выклікалі на месца ў 1:50.
Узгаранне адбылося ў палаце кардыялагічнага аддзялення ў
хірургічным корпусе. На месцы ратавальнікі выявілі задымленне. Пашкоджана
маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь. З паверха, на якім знаходзілася
палата, эвакуяваныя 38 пацыентаў.
Ніхто не пацярпеў. Меркаваная прычына — неасцярожнае
абыходжанне з агнём, паведамляе МНС.
Паводле reform.by.