Былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл памёр ад каронавіруса
Як паведамляе амерыканскі тэлеканал CNN, Колін Паўэл памёр раніцай 18 кастрычніка ад ускладненняў, выкліканых COVID-19. Яму было 84 гады, піша «Радыё Свабода».
Паўэл быў прафесійным вайскоўцам, браў удзел у вайне ў В'етнаме. Падчас прэзідэнцтва Рональда Рэйгана ён стаў першым у гісторыі ЗША чарнаскурым дарадцам па нацыянальнай бяспецы, а падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-старэйшага — першым камандуючым генеральным штабам.
Яго папулярнасць моцна вырасла пасля перамогі кааліцыі на чале з ЗША ў вайне ў Персідскай затоцы 1990 года, якая адбылася пасля ўварвання Іраку ў Кувейт. Аднак сур’ёзнай плямай на яго рэпутацыі сталася тое, што, як дзяржаўны сакратар у адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, ён прэзентаваў у ААН непраўдзівыя звесткі амерыканскай выведкі аб нібыта наяўнасці ў Іраку зброі масавага знішчэння, каб здабыць міжнародную падтрымку для другой вайны супраць Іраку.