Памёр навуковец, дыпламат Мечыслаў Часноўскі
17 кастрычніка памёр беларускі вучоны, дыпламат Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі, піша «Наша Ніва». Яму было 73 гады.
Доктар гістарычных навук, прафесар Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі працаваў на гістарычным факультэце, факультэце міжнародных адносін БДУ.
З'яўляўся дарадцам, дарадцам-пасланнікам, часовым павераным у справах Беларусі ў Польшчы (1993-1996).
Узначальваў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна (2002-2014), экспертны савет Вышэйшай атэстацыйнай камісіі па гістарычных навуках.
З верасня 2015 г. кіраваў кафедрай міжнародных адносін БДУ.
Аўтар больш за 150 навуковых прац.