Кіраўнік МНС: пры ўвядзенні надзвычайнага становішча супрацоўнікі могуць выкарыстоўваць зброю супраць беларусаў

Пра гэта паведамляецца ў звароце міністра па надзвычайных сітуацыях, апублікаваным на сайце МНС. 

Вадзім Сіняўскі

Вадзім Сіняўскі


На сайце МНС апублікаваны зварот міністра па надзвычайных сітуацыях РБ Вадзіма Сіняўскага. Сярод іншага ў ім сказана, як будуць дзейнічаць супрацоўнікі МНС пры ўвядзенні надзвычайнага становішча.
«Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных аб'ектаў і спыненні беспарадкаў, калі трэба і са зброяй у руках. Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама членаў іх сем'яў», — гаворыцца ў звароце Сіняўскага.