Сяргей Пальчэўскі асуджаны на 10 сутак

Пакуль маці Пальчэўскага і жонка Дашкевіча шукалі Сяргея па РАУС, высветлілася, што яму ўжо прысудзілі 10 сутак адміністратыўнага арышту за нейкую "несанкцыянаваная акцыю".

kurboika__1_of_1__5_1_logo_1.jpg

У той дзень Сяргея атрымалася абараніць ад арышту...

Як заўсёды, у РАУС адмаўляліся прызнаваць, што хлопец у іх. У Савецкім казалі, што ён у Першамайскім. У Першамайскім — што ў Савецкім. Дарэчы, у спецрыёмніку на Акрэсціна таксама адказалі, што Сяргея Пальчэўскага ў іх няма.

Як напісаў на сваёй старонцы ў фб Зміцер Дашкевіч: "Мне шчэ цікава, як яны зьбіраліся браць мяне з двума дзецьмі на руках? Разам з Давідам і Марай закрывалі б у спецпрыёмнік? Потым НКУСавец Шуневіч скардзіцца, што людзі кепска думаюць пра МУС. Але што яшчэ можна думаць пра хлусаў у пагонах?"