Тэрмінова: пачалося паляванне на абаронцаў Курапатаў (абноўлена)
Пачаліся затрыманні абаронцаў Курапатаў.
![111_2_logo_1.jpg 111_2_logo_1.jpg](/img/v1/images/111_2_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каля пад'езда свайго дома затрыманы Сяргей Пальчэўскі, вядомы тым, што прыкаваў сябе кайданкамі да МАЗа, каб не прапусціць будаўнічую тэхніку на будоўлю.
Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе Зміцер Дашкевіч.
Таксама ў аблаву трапілі Уладзь Сташкевіч і сам Зміцер Дашкевіч. У гэты момант яны заблакаваны разам з дзецьмі Марай і Давідам у Мінску на 3-м Загарадным завулку. Туды едуць Наста Дашкевіч і журналісты.
Па стане на 16:45 Зміцер Дашкевіч разам з жонкай і дзецьмі і журналістамі знаходзіцца дома. Лёс Сяргея Пальчэўскага не вядомы. Яго тэлефон не адказвае.