Курапаты: актывісты згортваюць лагер, але гатовыя яго аднавіць

На 15-ы дзень акцыі пад будоўляй каля мемарыяльнага комплексу «Курапаты» актывісты паступова згортваюць лагер.

vyvaz_betonnyh_plitau_z_terytoryi_budouli_logo_1.jpg

Будаўніцтва, што пачалі на вынесенай з ахоўнай зоны тэрыторыі, прыпынілі на мінулым тыдні, а сёння могуць згарнуць канчаткова, зняць агароджу і зараўнаваць зямлю. Актывісты ставяць подпісы на бела-чырвона-белым сьцягу.

Лідар «Маладога фронту» і ініцыятар акцыі Зміцер Дашкевіч адзначае, што ўпершыню за гісторыю «Малады фронт» згортваецца сам. Але актывісты адзначаюць, што, калі будаўніцтва вырашаць працягнуць, лагер адновяць. Ды заклікаюць прыходзіць у Курапаты з граблямі, забіраць прынесеныя рэчы.

Забудоўнікі на сустрэчы з Дашкевічам заявілі, што будавацца ля Курапатаў ужо не хочуць, але гарадскія ўлады ад ідэі забудовы пляцоўкі не адмаўляліся. У першы тыдзень акцыі чыніліся бойкі і напады, другі тыдзень прайшоў без інцыдэнтаў.

У дзяржаўнай прэсе стаўленне да будоўлі неадназначнае: выданне «Мінгарвыканкаму» даказвае, што будаўніцтва законнае (беларусы знаходзяць розныя парушэнні і падаюць на іх скаргі); выданне адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» публікуе заявы пра тое, што Курапаты павінны стаць «месцам народнага смутку і высакароднай памяці», але на тэлевізіі галоўны рэдактар выдання кажа, што будаўніцтва бізнес-цэнтру «не мае да Курапатаў ніякага дачынення».

www.svaboda.org