У Гародні затрыманы грамадскі актывіст Ежы Грыгенча
Ежы Грыгенча, актыўны ўдзельнік маршу НеДармаедаў у Гародні, актывіст АГП, затрыманы 7-га сакавіка супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Гародні.

Па папярэдніх дадзеных яго звінавачваюць у тым, што ён расклейваў улёткі, якія запрашалі грамадзян гораду прыйсці на акцыю 15-га сакавіка ў Дзень Канстытуцыі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.