Ілля Салей: На фоне Украіны пытанні правоў чалавека ў Беларусі не павінны сысці на другі план
Ілля Салей, былы палітычны зняволены і адвакат Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай, адзначыў, што няма правоў чалавека, якія больш ці менш важныя, чым іншыя.

"Камусьці можа здацца, што на фоне жахлівых ваенных злачынстваў ва Украіне пытанні правоў чалавека ў Беларусі павінны сысці на другі план. Але гэта не так. Важна памятаць, што няма нормаў міжнароднага права і правоў чалавека, якія больш ці менш важныя, чым іншыя», — адзначае адвакат Ілля Салей.
Ілля Салей разам з чальцом Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў Франчэскай Рэсціфа правялі сустрэчу ў Жэневе з прадстаўнікамі ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, каб сярод іншага абмеркаваць прадстаўлены даклад ААН аб сітуацыі ў Беларусі і недапушчэнне дыскрымінацыі беларусаў выключна па прыкмеце нацыянальнасці і грамадзянства.
Падчас сустрэчы таксама абмяркоўвалася неабходнасць актыўнага ўдзелу ААН у дэталёвым расследаванні сведчанняў ваенных злачынстваў, якія здзяйсняюцца ва Украіне, таму што гэтае пытанне не з'яўляецца унутраным, а тычыцца бяспекі і будучыні ўсёй Еўропы.