Каліноўцы з батальёна «Волат» атрымалі ўзнагароды
Чацвёра байцоў з батальёна «Волат», які ўваходзіць у полк Каліноўскага, атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды Украіны.

«За
беспрэцэдэнтную мужнасць, якая была праяўлена ваярамі палка Каліноўскага пры
выкананні заданняў у Севераданецку, чацвёра байцоў батальёна «Волат» рашэннем
камандавання былі прадстаўлены да баявых узнагародаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ПК.
