«З-за парушэнняў». Полк Каліноўскага патлумачыў прычыны звальнення камандзіра батальёна «Тэрор»
Учора стала вядома, што рашэннем камандавання воінскай часткі УСУ камандзір батальёна «Тэрор» з пазыўным «Вараг» быў звольнены. Таксама байцы, якія не пагадзіліся з гэтым рашэннем, былі адасоблены ад Палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення «Тэрор».

Пра прычыны звальнення байца «Н*шай Ніве» расказалі ў прэс-службе Палка.
«Баец з пазыўным «Вараг» (сапраўдняае імя Алег Васільеў) быў звольнены
з Узброеных сіл Украіны з-за дысцыплінарных парушэнняў. Частка ваяроў батальёна
«Тэрор» вырашыла застацца з ім — яны былі нязгодныя, што яго звольнілі з-за
гэтых парушэнняў.
Канкрэтнае парушэнне з яго боку — прымяненне гвалту ў
дачыненні да байцоў з-за асабістых непаразуменняў.
Рашэнне аб яго звальненні прымала тая частка кіраўніцтва
УСУ, якой наш Полк падпарадкоўваецца. Полк таксама не падтрымлівае такіх
паводзін», — адказалі ў прэс-службе.
Нагадаем, менавіта «Вараг» «павучыў жыццю» былога амапаўца Паўла Кулажанку, якія пасля сышоў з палка.
