Ад палка Каліноўскага адасобіўся батальён «Тэрор»
Ад беларускага добраахвотніцкага палка імя Каліноўскага адасобіўся батальён «Тэрор». Пра гэта паведаміла прэс-служба фарміравання. Таксама стала вядома пра звальненне рашэннем УСУ камандзіра «Тэрора».

«Полк імя Кастуся Каліноўскага афіцыйна заяўляе, што рашэннем камандавання воінскай часткі УСУ камандзір батальёна "Тэрор" з пазыўным "Вараг" быў звольнены з Узброеных сіл Украіны, а значыць, і з палка. Байцы, якія не пагадзіліся з гэтым рашэннем, былі адасоблены ад палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення "Тэрор"», — напісала прэс-служба фарміравання ў сваім тэлеграм-канале.
