На крэйсеры «Масква», які патануў учора, маглі быць ядзерныя боегалоўкі

Кіраўнік праекта ў Інстытуце чарнаморскіх стратэгічных даследаванняў Андрэй Кліменка выказаў здагадку, што на борце расійскага крэйсера «Масква» маглі знаходзіцца дзве ядзерныя боегалоўкі.

30fc27d523a427f158eb6b1c597c77980b979fe9_1920_950.jpg

Пра гэта кіраўнік праекта ў Інстытуце чарнаморскіх стратэгічных даследаванняў Андрэй Кліменка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook: «Спецыялісты кажуць, што ў штаце на борце ркр «Масква» ёсць 2 ядзерныя боегалоўкі да крылатых ракет (магчыма для многіх гэта навіна, але так і ёсць, гэта карабель — носьбіт ядзернай зброі)

Дзе гэтыя боегалоўкі? Дзе яны былі падчас выбуху боезапасу? Дзе пункт на карце? Каардынаты? - Гэта кампетэнцыі СБ ААН, МАГАТЭ…

Да гэтага неадкладна павінны далучыцца прыбярэжныя дзяржавы Чорнага мора-Турцыя, Румынія, Балгарыя, Грузія...»

Нагадаем, вечарам 13 красавіка стала вядома, што ўкраінскімі супрацькарабельнымі ракетамі «Няптун» патрапілі ў ракетны крэйсер «Масква» Чарнаморскага флоту РФ. Пасля гэтага на крэйсеры з 16 крылатымі ракетамі распачаўся пажар.

Раніцай 14 красавіка ў расійскім Мінабароны прызналі, што на палубе флагмана ЧФ РФ адбыўся пажар, але скінулі ўсё на выпадковую дэтанацыю боепрыпасаў. Пра інцыдэнт камандаванне паведаміла асабіста расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

Украінскае ваеннае камандаванне паведаміла днём 14 красавіка, што ў выніку трапляння ўкраінскіх ракет крэйсер «Масква» пачаў тануць. Расійскі ж бок сцвярджаў, што карабель “сохранаяет плавучесть” і яго буксуюць у Севастопаль на рамонт. Учора ўвечары Мінабароны РФ паведаміла, што распачаўся шторм, і крэйсер «Масква» ўсё ж патануў, пакуль яго буксіравалі ў Севастопаль.

Адметна таксама, што, згодна з падлікамі Forbes, гэта самая дарагая ваенная страта Расіі ў вайне з Украінай. Меркаваны кошт крэйсера «Масква» — 750 мільёнаў долараў.

marka1.jpg

Падчас расійскага нападу на Украіну крэйсер удзельнічаў у атацы на востраў Змяіны ў Адэскай вобласці. Менавіта на прапанову «Масквы» здацца прагучала фраза, якая стала мемам: «Рускі ваенны карабель, ідзі *****!»