Орша і Чаркасы — больш не пабрацімы. У Оршы дэманціравалі пліту з украінскім горадам

У Оршы на алеі гарадоў-пабрацімаў дэманціравалі пліту з украінскімі Чаркасамі, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.

orsha_26_08_2.jpg

Тое, што ў Оршы на алеі гарадоў-пабрацімаў дэманціравалі пліту з Чаркасамі, заўважыла «Еўр*радыё».
Зніклі Чаркасы і са спіса гарадоў-пабрацімаў на сайце Аршанскага выканкама. Пры гэтым інфармацыі пра разрыў сувязей журналісты не знайшлі.


А вось пра разрыў іншых пабрацімскіх сувязей казалася публічна, напрыклад, паміж Мінскам і Кіевам. Пра гэта на сваім канале ў пачатку чэрвеня абвясціў кіеўскі мэр Віталь Клічко. «Мінск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расійскіх войскаў у нашу дзяржаву», — патлумачыў тады прынятае рашэнне Клічко.
За некалькі дзён да гэтага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў улады амерыканскіх гарадоў разарваць стасункі з расійскімі гарадамі-пабрацімамі.