Платформа «Голас»: Выбары сфальсіфікаваны

Платформы "Голас", "Сумленныя людзі" і "Зубр" прадставілі выніковую справаздачу аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

ekranny_zdymak_z_2020_08_20_20_09_00.png


Даследчыкі атрымалі пратаколы з 1310 выбарчых участкаў з 5767 па ўсёй Беларусі. Гэта 32,2% ад усіх выбаршчыкаў краіны.
З іх вынікае, што на гэтых участках Святлана Ціханоўская атрымала 471 709 галасоў. Паводле звестак ЦВК, усяго на выбарах Ціханоўская атрымала 588 619 галасоў. Гэта значыць, толькі на 1310 участках Ціханоўская набрала 81% ад усіх галасоў, якія агучыў ЦВК.
У Мінску, сцвярджае ЦВК, за Ціханоўскую аддалі галасы 126 861 выбаршчыкаў на ўсіх 731. Аднак даследчыкі, прааналізаваўшы пратаколы з 432 участкаў, выявілі больш галасоў за Ціханоўскую, чым агучыў ЦВК.
"Параўнанне выніковых пратаколаў з фотаздымкамі бюлетэняў ад выбаршчыкаў прывяло да сумнай высновы: на 30% участкаў вынікі сфальсіфікаваныя", — прыходзяць да высновы даследчыкі.

voice_report.pdf


mediazona.by