Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель яшчэ аднаго ваяра і некалькі параненых
Прэс-служба «каліноўцаў» адзначае, што дабраахвотнік загінуў 7 лістапада вы выкананні баявой задачы. Прозвішча ваяра не называецца, полк знаходзіцца на сувязі са сваякамі загінулага.
![c69711a6_02cf_4740_9304_02fdba9ae361.jpg c69711a6_02cf_4740_9304_02fdba9ae361.jpg](/img/v1/images/c69711a6_02cf_4740_9304_02fdba9ae361.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама падчас бою 7 лістапада былі параненыя некалькі байцоў палка. Адзначаецца, што ўсе яны былі своечасова эвакуяваныя з поля
бою і іх жыццю нічога не пагражае.
Усяго падчас вайны ва Украіне загінулі не менш за 12 беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расійскай агрэсіі. Раней паведамлялася пра гібель Іллі Хрэнава, Аляксея Скоблі, Дзмітрыя Апанасовіча, Дзмітрыя Рубашэўскага, Канстанціна Дзюбайлы, Паўла «Волата», Івана «Брэста» Марчука, Васіля Парфянкова, Васіля Грудовіка, Вадзіма Шатрова і яшчэ аднаго дабраахвотніка, імя якога не называлася.
Таксама вядома пра двух беларусаў, якія патрапілі ў расійскі палон. Гэта Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў. Пра іх вяртанне з палону праз абмен не паведамлялася.
![Ва Украіне паранены Дзяніс Урбановіч Ва Украіне атрымаў раненне беларускі добраахвотнік, старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч](/img/v1/images/photo_2022_11_06_17_05_03.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)