
Дзяніс атрымаў асколачнае раненне мышцы рукі, распавялі ягоныя
сябры. «Яму зараз будуць рабіць аперацыю», — адзначылі суразмоўцы.
Паводле іх звестак, стан Урбановіча здавальняючы.
У канцы мінулага года актывіст праз рызыку крымінальнага
пераследу нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расіі ў палку
Каліноўскага. У траўні 2022 года Дзяніс Урбановіч быў цяжка кантужаны.