Расія з-за няўдач у вайне супраць Украіны можа ўжыць ядзерную зброю — ЦРУ
Кіраўнік ЦРУ папярэдзіў пра рызыку ядзернага ўдару Расіі з-за няўдач у вайне супраць Украіны, паведамляе ВВС
Дырэктар ЦРУ
Уільям Бернс папярэдзіў аб небяспецы прымянення тактычнага або малога ядзернага
боепрыпасу з боку Расіі, калі прэзідэнт Уладзімір Пуцін адчаецца дамагчыся хаця
б падабенства перамогі ў вайне супраць Украіны.
Кіраўнік замежнай выведкі ЗША, аднак, падкрэсліў, што ён не мае звестак аб разгортванні войскаў або перамяшчэнні ўзбраенняў, якія паказвалі б на такія планы. Аднак, па яго словах, ЦРУ пільна сочыць за любымі прыкметамі гэтага.
Пры гэтым Бернс заявіў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна сур'ёзна ставіцца да пагрозы прымянення Расіяй ядзернай зброі, "улічваючы магчымы адчай прэзідэнта Пуціна і расійскага кіраўніцтва, калі браць у разлік вайсковыя няўдачы, з якімі яны сутыкнуліся" падчас уварвання ва Украіну.
Тактычнай называецца менш разбуральную ядзерную зброю, разлічаную на прымяненне на поле бою. Расія мае вялікі арсенал падобнай зброі.
Дырэктар ЦРУ таксама асудзіў дзеянні Кітая ды назваў старшыню КНДР Сі Цзіньпіня "маўклівым партнёрам у пуцінскай агрэсіі".
Бернс быў паслом ЗША ў Расіі ў 2005–2008 гадах; ён гаворыць на рускай, французскай і арабскай мовах.
Ён больш за іншых высокапастаўленых чальцоў адміністрацыі Байдэна сустракаўся з расійскім кіраўніцтвам.
Апошні раз Бернс быў у Маскве ў лістападзе 2021 года па заданні Байдэна — каб папярэдзіць Пуціна аб тым, што амерыканская разведка ведае пра планы ўварвання.
Крыніца ВВС распавядала, што некаторыя расійскія чыноўнікі менавіта ад кіраўніка амерыканскай знешняй разведкі даведаліся, што іх краіна можа напасці на Украіну.
У чацвер, 14 красавіка, Бернс заявіў, што лістападаўская сустрэча зрабіла на яго цяжкае ўражанне. "Хоць тады яшчэ не здавалася, што ён прыняў канчатковае рашэнне пачаць уварванне ва Украіну, Пуцін дэманстратыўна схіляўся да гэтага, відавочна, турбуючыся, што яго шанцы паўплываць на [палітычную] арыентацыю Украіны памяншаюцца", — сказаў Бернс.
Бернс лічыць, што Пуцін чакаў хуткай капітуляцыі ўкраінскай арміі і перамогі расійскіх сіл з мінімальнымі стратамі — і не прадбачыў жорсткіх санкцый ад Еўропы, а таксама лічыў, што валютныя рэзервы абароняць расійскую эканоміку ад санкцый.
Усе гэтыя разлікі аказаліся памылковымі, падкрэсліў Бернс; праз сем тыдняў пасля пачатку вайны воля ўкраінскага народа застаецца нязломнай, а Расія нясе каласальныя матэрыяльныя і рэпутацыйныя страты.
Бернс заявіў, што, раскрываючы сакрэтныя звесткі аб планах Расіі, амерыканская выведка перашкодзіла спробам Пуціна схаваць праўду аб агрэсіі супраць Украіны.
Кіраўнік ЦРУ таксама назваў дзеянні расійскіх войскаў у Бучы і іншых частках Украіны "жахлівымі злачынствамі" і папярэдзіў, што наступны этап вайны будзе крывавым.