«Усе прыўкрасныя развагі пра блізкасць беларускага і ўкраінскага народаў скончыліся»

Расійскі блогер і апазіцыянер Марк Фейгін у эфіры канала «Улада&Улашчанка» разважае пра тое, ад каго трэба ратаваць беларусаў, ці будзе беларуская армія прымаць удзел у новым уварванні ва Украіну (калі яно будзе), і які ў гэтым выпадку атрымае адказ.

fqyb_xsxsauycbc.jfif


— Беларускі бок з абурэннем заяўляе, што ўкраінцы мінуюць мяжу, падрываюць масты. А, уласна, што яны яшчэ павінны рабіць, калі ёсць пагроза ўварвання? І пагроза ёсць, яна не здымаецца.

Я ўсё-ткі схільны думаць, што беларускія ўзброеныя сілы не прымуць удзелу ў вайне.

Але ў чым я абсалютна перакананы: калі будзе зроблена спроба пераходу мяжы, тэрыторыя Беларусі дакладна будзе абстрэльвацца. Яна патрапіць пад такое ж агнявое паражэнне, як цяпер трапляюць акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Беларусь павінна аддаваць сабе ў гэтым справаздачу, але, я думаю, што Лукашэнка ўжо ні на што не ўплывае, таму верыць яму нельга. Беларусь — акупаваная Расіяй тэрыторыя. Можа беларускі кіраўнік і хацеў бы пазбавіцца ад іх, але ўжо позна.

Блогер лічыць, што з-за цеснага ўзаемадзеяння з расійскімі вайскоўцамі пад пагрозу трапляе беларуская армія.

— Нават калі ўдасца дамовіцца, каб узброеныя сілы Беларусі не прымалі ўдзел у паходзе расійцаў на Валынь або на Кіеў (не ведаю, які кірунак яны абяруць), дзеянняў у адказ усё роўна не пазбегнуць.

Усе прыўкрасныя развагі пра блізкасць беларускага і ўкраінскага народаў скончыліся. Вядома, трэба абараняць беларускі народ, але яго трэба абараняць ад Лукашэнкі, а не ад Украіны.

І калі беларускія военачальнікі кажуць: «Мы ніколі для Украіны не прадстаўлялі ніякай небяспекі», то хочацца спытаць: а 24 лютага што было — велапрабег? У гэтым сэнсе беларускія чыноўнікі нагадваюць расійскіх.

Я ўпэўнены, што на мяжы з Беларуссю сабраны сур'ёзныя сілы УСУ, і нічога добрага не чакае не толькі расійскія войскі, але і беларускія. Яны могуць пацярпець хаця б таму, што, як я разумею, месца дыслакацыі ў іх агульныя — для расійскіх вайскоўцаў і ўзброеных сіл Беларусі.

Магчыма, гэта нейкія часткі на тэрыторыі Беларусі, злучэнні, дзе знаходзяцца і самі беларусы. І тут ужо хто не схаваўся — я не вінаваты. Не думаю, што яны не разумеюць гэтага, — перасцерагае Фейгін.