Алег Панамар: Расія — краіна-фантом, а не вялікая і моцная імперыя
Краіна-фантом з дробным закамплексаваным ЧМО на чале, піша на сваім сайце ўкраінскі блогер і палітолаг Алег Панамар і кажа, што маленькая Украіна разбіла мноства міфаў, якія Расія стагоддзямі стварала пра сваю веліч.
Магчыма, не ўсе ўсведамляюць, што мы ўсе сталі сведкамі і ўдзельнікамі велізарных гістарычных падзей і зрухаў. Папросту — грандыёзных. Руйнуюцца міфы і легенды, якія Расія стварала дзесяцігоддзямі або стагоддзямі (мы, канешне, пра гэта больш-менш гэта ведалі, але на Захадзе — не).
Пра тое, што Расія вялікая і моцная імперыя (на самай справе і блізка не).
Пра тое, што расійская армія вялікая і моцная.
Пра тое, што расіяне — патрыёты і гатовыя памерці за краіну.
Пра тое, што Пуцін — збіральнік зямель, злы геній, які заўсёды ўсіх перайграе.
Пра тое, што Захад залежыць ад расійскіх вуглевадародаў і г.д.
І такіх міфаў — дзясяткі.
На самай справе аказалася, што гэта краіна – фантом, якую ўзначальвае дробныы закамплексаваны чмошнік.
Што заваёўваць іншыя краіны і народы ў іх і блізка няма ні сіл, ні духу, ні ўмення.
Што ваяваць простыя рускія не ўмеюць і не жадаюць і пры першай магчымасці альбо бягуць, альбо здаюцца, альбо клічуць маці і жонак.
Добра яны ўмеюць ваяваць толькі з бяззбройнымі дэманстрантамі.
Так, у іх шмат старога жалеза, але і яно не бясконца.
Знішчаны і міф пра тое, што нібыта ў іх ёсць навука, або мастацтва і г.д. Вы можаце працягнуць самі гэты спіс...
І зрабіла гэта маленькая, але ганарлівая Украіна. Якая заўсёды была нацыяй-ваяром. Бясстрашнай і вынаходлівай (нават – хітрай). З велізарнай любоўю да сваёй Украіне, з верай і з гумарам. ... Чым бы ні скончылася вайна… (хоць яна і скончыцца нашай перамогай). Мега гістарычны час..