Як у казцы: Жонкі мабілізаваных прыехалі ў вайсковую частку вяртаць сваіх мужоў з перадавой. І некаторых вярнулі!

Мабілізаваных з Курскай вобласці вярнулі ў вайсковую частку пасля таго, як іх жонкі прыехалі да мяжы з Украінай.

1640527239_1_abrakadabra_fun_p_zheni_iz_trekh_bogatirei_1.jpg

Групу мабілізаваных адвезлі ў частку ў Белгародскай вобласці пасля таго, як іх жонкі прыехалі туды і запатрабавалі забяспечыць вяртанне іх мужоў. Пра гэта тэлеграм-каналу каманды Навальнага «Сірэна» распавяла адна з жонак мабілізаваных.

Жанчыны даведаліся, што іх мужчыны пасля абстрэлу сышлі з перадавой і пешшу пайшлі ў сваю частку ў Белгародскай вобласці — а гэта каля 150 кіламетраў. У мабілізаваных мужчын не было зброі, ежы і вады, камандаванне пакінула іх яшчэ да абстрэлаў. Калі жанчыны даведаліся, пра тое, у якім становішчы цяпер іх мужчыны, яны прыехалі да вайсковай часткі ў памежным горадзе Валуйкі ў Белгародскай вобласці, куды першапачаткова дастаўлялі іх сваякоў.

Жанчыны, што прыехалі ў Валуйкі. Фота "Сірэны"

Жанчыны, што прыехалі ў Валуйкі. Фота "Сірэны"

8 лістапада тэлеграм-канал «Мабілізацыя» напісаў, што сваякі мабілізаваных жыхароў Курскай вобласці (у тым ліку адна цяжарная жанчына) прыехалі да часткі ў Валуйкі. Яны пагражалі паехаць за мужамі ва Украіну, пасля чаго камандаванне паабяцала вярнуць салдат у частку для разбору.

Як паведаміла выданне «Вёрстка», у Валуйкі прыбылі каля 20 чалавек. Яны распавялі, што іх сваякоў адправілі ў анексаваную ЛНР, дзе тыя трапілі пад абстрэл. 159 мабілізаваных вырашылі вяртацца ў Расію пешшу і забралі з сабой параненых. Паколькі шлях мабілізаваных чакаў шматдзённы — давялося б прайсці амаль 150 кіламетраў, — іх блізкія ў Валуйках паспрабавалі знайсці для іх транспарт. У Валуйках сваякам таксама сказалі, што мужчыны з адступіўшай роты будуць лічыцца дэзерцірамі.


9 лістапада адна з жонак мабілізаваных заявіла ў размове з «Сірэнай», што гаворка ідзе пра дзве роты: адна засталася на перадавой «практычна без зброі», другая ўвечары 8 лістапада выйшла пешшу ў бок часткі.

«Іх прымушаюць, яны там супраць артылерыі з аўтаматам. Муж кажа, што яны сядзяць у акопе, 20-30 чалавек, і на ўсіх у іх засталося 120 патронаў. У іх няма ежы, вады, яны п'юць ваду з ракі і ні разу не атрымалі гуманітарную дапамогу, якая ім адпраўлялася. Камандзіра няма, іх проста кінулі», — сказала жанчына.

10 лістапада стала вядома, што адступіўшую роту прывезлі ў Валуйкі. Цяпер вырашаецца пытанне, ці лічыць салдат, якія вярнуліся, дэзерцірамі. Другая рота, у якой ёсць мабілізаваныя з Курскай і Варонежскай абласцей, пакуль засталася на перадавой. У ёй знаходзіцца і муж суразмоўніцы «Сірэны». Па словах жанчыны, яму і яго калегам па-ранейшаму не прывозяць ежу і ваду, са зброі ў іх па адным аўтамаце і каля 100 патронаў на 20-30 чалавек.


Жонка мабілізаванага, як і іншыя жанчыны, паведаміла, што па іх мужчынах пры адыходзе з пазіцый страляюць расійскія салдаты. Раней пра гэта ж казалі і жонкі мабілізаваных з Волагды.

 Паводле «Сирена», «Медуза»