Да сярэдзіны красавіка ў Беларусь будуць пускаць без віз усіх, хто едзе з Украіны

З такой заявай выступіў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз


«У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, кіраўніцтвам краіны ў парадку выключэння прынята рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з Украіны, знаходжанне і наступны выезд з Рэспублікі Беларусь да 15 красавіка 2022 года ўключна ўкраінцам і грамадзянам іншых замежных дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў», — сказаў Анатоль Глаз.
Таксама прэс-сакратар заявіў, што «з 2020 года беларускім бокам фіксаваліся шматлікія недружалюбныя дзеянні Украіны, накіраваныя на безадказнае разбурэнне міждзяржаўных стасункаў» і беларускі бок «не разумее нядаўнія дзеянні прадстаўнікоў украінскіх уладаў у дачыненні да невінаватых беларускіх грамадзян, якія не па сваёй волі аказаліся ў зоне канфлікту: канфіскацыі маёмасці, хамскага абыходжання з беларускімі дыпламатамі і членамі іх сем’яў».
Тады машыны кожнага супрацоўніка амбасады даглядалі па 2-3 гадзіны.
Некалькі дзён таму, калі 11 супрацоўнікаў беларускай амбасады ва Украіне пакідалі яе, на ўкраінскім КПП Магілёў-Падольскі, што ў Вінніцкай вобласці на мяжы з Малдовай, машыны супрацоўнікоў пасольства старанна даглядаліся. Пра гэта паведамляў амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, праз якога тады ўкраінскі бок спрабаваў перадаць кіраўніку Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатолю Лапо 30 срэбранікаў.