«За здраду». Украінскія памежнікі ўручылі амбасадару Беларусі «30 срэбранікаў» (відэа)
Падпалкоўнік ДПСУ прыйшоў да пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала і спрабаваў уручыць яму мяшочак з манетамі — «30 срэбранікаў» для кіраўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Анатоля Лапо, як даручыў Кіраўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Сяргей Дэйнека.

«Гэта загад для вас, але не для мяне», — заявіў Сокал.
Пасол адвярнуўся і пайшоў з незадаволеным выглядам, грошы
адскочылі ад яго.
«З пагардай!» — кінуў наўздагон ўкраінскі памежнік.