Дэпутат ПП: Не маю паўнамоцтваў, каб ацэньваць падзеі ў краіне

«Няма паўнамоцтваў, каб даваць ацэнку», – такі адказ атрымаў актывіст Дзмітрый Кудранок ад дэпутата Аляксандра Амельянюка.

6654433.jpg

Напрыканцы чэрвеня Кудранок папрасіў Амельянюка даць прававую ацэнку дзеянням улады ў дачыненні да патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, пракаментаваць ціск на ініцыятыўныя групы і масавыя затрыманні грамадзян.
Гэта сведчыць пра тое, які статус маюць так званыя «дэпутаты беларускага парламента, – каментуе актывіст:
– Гэта значыць, што ў нас не працуе закон. Гэта значыць, што тыя, хто каля ўлады, яны проста плююць на гэты закон, і ім абсалютна ўсё роўна. Таму што ўсе выдатна разумеюць, што гэта супрацьзаконна. І калі ніводзін парламентарый не абурыўся, то гэта гаворыць пра тое, што і парламентарыям гэтым абсалютна напляваць на тое, які яны статус займаюць і якую ролю яны выконваюць у нашай краіне.
 Дзмітрый Кудранок дадае, што напісаў ліст Амельянюку, як прафесіяналу юрыдычнай справы, бо той да дэпутацтва 20 год узначальваў пінскі суд і зараз з’яўляецца намеснікам камісіі Палаты Прадстаўнікоў па заканадаўству.
racyja.com