Чаму Лукашэнка больш не пускае апазіцыю ў Палату
Настрой у ЕС і ЗША ад новага, пагалоўна лаяльнага складу беларускай палаты прадстаўнікоў, вядома, не палепшыцца. Магчыма, энтузіязму нешта рабіць на беларускім напрамку будзе яшчэ менш, чым цяпер. Але рэзкай рэакцыі ні ЕС, ні ЗША таксама не будзе. Стратэгічны інтарэс — не перашкаджаць Беларусі балансаваць паміж Захадам і Масквой — пераважвае клопат пра дэмакратычныя ідэалы ў краіне.