Дэбет з крэдытам не зводзіцца? Бюджэт-2021 да гэтага часу не паступіў у парламент
Крыніца Office Life паведаміла, што праект рэспубліканскага бюджэту на 2021 год да гэтага часу не паступіў у Палату прадстаўнікоў, як і ў цэлым бюджэтны пакет.
Паводле рэгламенту меркавалася, што першае чытанне адбудзецца сёння, 16 снежня, але гэтага не адбылося. Па гэтай прычыне чакаецца або падаўжэнне бягучай сесіі, або пасяджэнне ў суботу, 19 снежня, або прызначэнне асобнай пазачарговай сесіі.
Пасля прыняцця праекта бюджэту і ўсяго пакета бюджэтных дакументаў на ўзроўні Палаты прадстаўнікоў неабходна яшчэ адабрэнне ў Савеце Рэспублікі, а затым подпіс Лукашэнкі.
Даходы дзяржбюджэту ў 2021 годзе, па папярэдніх дадзеных, устаноўлены на ўзроўні 22,9 млрд рублёў, а выдаткі — 27,3 млрд. Дэфіцыт — 4,3 млрд рублёў.