2000 рублёў штогадзіны — столькі каштуе бюджэту ўтрыманне Нацыянальнага сходу

Бюджэтам Беларусі на 2019 год на ўтрыманне 2 палат Нацыянальнага сходу прадугледжана 17 492 248 рублёў. Такую суму агучыла ў Фэйсбуку дэпутатка Ганна Канапацкая, піша «Радыё Свабода».

1542605064_yudbd.jpg

Такім чынам, агульныя выдаткі на парламент складуць амаль дзве тысячы рублёў штогадзінна, разам з выходнымі, святамі і начным часам, адзначыла дэпутатка.
- 73% гэтай сумы расходуецца на Палату прадстаўнікоў (ніжняя палата парламенту з 110 дэпутатаў).
- 27% ідуць на ўтрыманне Савету Рэспублікі (верхняя палата з 64 чалавек).
Акрамя выдаткаў на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі, сродкі выдзеленыя і на працу сакратарыятаў палат.
Таксама Канапацкая падлічыла, колькі запланавана выдаткаваць на заробкі дэпутатаў і супрацоўнікаў парламенту:
- на заработную плату ўсіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 4 867 170,6 рубля (556 рублёў за гадзіну).- на супрацоўнікаў сакратарыяту Палаты — 3 244 780,4 рубля (370 рублёў за гадзіну).- чальцам Савету Рэспублікі — 668 414 рублёў (пры гэтым чальцы Савету Рэспублікі могуць ажыццяўляць сваю дзейнасць без адрыву ад асноўнай працы).- супрацоўнікам сакратарыяту Савету Рэспублікі — 1 559 634 рублі (178 рублёў за гадзіну).
Акрамя гэтага, у бюджэце Беларусі на 2019 год прадугледжаныя іншыя выдаткі, звязаныя з працай Нацыянальнага сходу:
- Унёскі на сацыяльнае страхаванне работнікаў і службоўцаў — 3 409 025 рублёў (389 рублёў на гадзіну).
- Набыццё прадметаў забеспячэння і расходных матэрыялаў — 58 539 рублёў (160 рублёў на дзень).
- Выправы і службовыя раз' езды — 379 922 рублі (1040 рублёў на дзень).- Іншыя бягучыя выдаткі на закупліванне тавараў, аплату паслуг — 3 130 536 рублёў (357 рублёў на гадзіну).- Выплата пенсій, дапамог ды іншых трансфертаў — 174 227 рублёў (477 рублёў на дзень).

329c0117_ce81_47f4_a1ae_c169aea71423_w650_r0_s.jpg


«Радыё Свабода»