Лукашэнка склікае пазачарговую сесію парламента 27 студзеня
Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу збяруцца на нечарговую сесію. Сёння адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Дом урада. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Пазачарговая сесія беларускага парламента прызначаная на чацвер, 27 студзеня.
Пра прычыны нічога не паведамляецца, аднак у снежні мінулага года была інфармацыя, што ў студзені Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і парламента.