Экс-камандуючы сіламі NATO ў Еўропе: Расія можа нанесці ядзерны ўдар па Польшчы
Генерал Кларк дапускае такі сцэнар, калі Расія верыць у тое, што можа разбурыць NATO.
![explosion_nuclear_0.jpg explosion_nuclear_0.jpg](/img/v1/images/explosion_nuclear_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Уладзімір Пуцін можа аддаць загад аб ужыванні тактычнай ядзернай зброі і нанесці ўдар па тэрыторыі Польшчы, паведамляе УНІАН.
Пра гэта заявіў экс-камандуючы Аб'яднаных сіл NATO ў Еўропе генерал Уэслі Кларк ў эфіры CNN.
"Калі ён (Пуцін. — рэд) сапраўды хоча стрымаць NATO, калі ён верыць, што можа разбурыць NATO, ён можа прымяніць тактычную ядзерную зброю. Дзе ён яе скарыстае? Магчыма, не ў Украіне, а дзе-небудзь у людным месцы ў Польшчы", — заявіў Кларк.
Паводле яго слоў, расійскія войскі ў рамках вучэнняў мадэлююць сітуацыю, у якой Расія прайграе, таму што NATO падтрымлівае яе праціўніка. У гэтым выпадку яны павінны прымяніць тактычную ядзерную зброю. Як вынік — NATO заяўляе, што не хоча ядзернай вайны і адступае.
Акрамя таго, генерал заявіў, што мае сумневы адносна верагоднасці прымянення Расіяй хімічнай зброі ва Украіне.