Гістарычнае рашэнне. Украіна падае заяўку на ўступленне ў NATO
Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёння Украіна падпісвае заяўку на ўступленне ў паскораным парадку ў NATO.
Праз некалькі хвілін пасля выступлення Пуціна Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёння Украіна падпісвае заяўку на ўступленне ў паскораным парадку ў NATO.
Украіна вырашыла ў паскораным парадку падаць заяўку на ўступленне ў NATO. Пра гэта ў пятніцу, 30 верасня, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Кіраўнік Украіны ў сваім відэазвароце заявіў, што дэ-факта краіна ўжо прайшла свой шлях у NATO.
— Дэ-факта мы ўжо даказалі сумяшчальнасць са стандартамі Паўночнаатлантычнага саюза. Яны рэальныя для Украіны — рэальныя на полі бою і ва ўсіх аспектах нашага ўзаемадзеяння, — заявіў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што Украіна і NATO давяраюць, дапамагаюць і абараняюць адзін аднаго, што фактычна і з'яўляецца Альянсам. «Дэ-факта. Сёння Украіна падае заяўку, каб зрабіць гэта дэ-юрэ. Па працэдуры, якая будзе адпавядаць нашаму значэнню для абароны ўсёй нашай супольнасці. У паскораным парадку. Мы робім свой вызначальны крок, падпісваючы заяўку Украіны на ўступленне ў паскораным парадку ў NATO», — заявіў Зяленскі.
«Мы гатовыя да дыялогу з Расіяй, але ўжо з іншым прэзідэнтам Расіі», — заявіў Зяленскі.
Пра сваё рашэнне далучыцца да НАТО Украіна абвясціла сёння, 30 верасня, у дзень, калі ў Крамлі адбылася адмысловая цырымонія далучэння да Расіі Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны, якія яна часткова акупавала. Расія правяла на захопленых тэрыторыях псеўдарэферэндумы і незаконна анексавала названыя тэрыторыі. Акупацыйныя ўлады абвясцілі, што за далучэнне да Расіі прагаласавалі ад 96,7 да 98,9 працэнтаў выбаршчыкаў. У сераду, 28 верасня, створаныя Расіяй абласныя адміністрацыі папрасілі Уладзіміра Пуціна ўключыць гэтыя тэрыторыі ў склад Расіі.
Паводле korrespondent.net, V_Zelenskiy_official