Карыстальнікам Telegram не здрадзіць: Дураў выказаўся пра напад Расіі на Украіну

Паводле слоў стваральніка папулярнага месенджара Telegram, вайна Расіі супраць Украіны — гэта «трагічны канфлікт, які з'яўляецца асабістым і для яго, і для Telegram».

durov.jpg


Заснавальнік Telegram Павел Дураў запэўніў, што сацсетка не стане менш бяспечнай для ўкраінцаў, паколькі яго кар'ера ў Расіі завяршылася ўжо даўно.
У сваім Telegram-канале ён нават нагадаў, што яго маці нарадзілася ў Кіеве. Таму вайна Расіі супраць Украіны — гэта «трагічны канфлікт, які з'яўляецца асабістым і для яго, і для Telegram», адзначыў Дураў.
«Я страціў сваю кампанію і свой дом, але я зрабіў бы гэта без ваганняў», — запэўніў Дураў.
«З тых часоў прайшло шмат гадоў. Шмат што змянілася: я больш не жыву ў Расіі, у мяне больш няма там ні кампаній, ні супрацоўнікаў. Але адно застаецца нязменным: я адстойваю інтарэсы нашых карыстальнікаў, нягледзячы ні на што. Іх права на прыватнае жыццё свяшчэнна. Цяпер — больш чым калі-небудзь», — дадаў ён.
Некаторыя людзі сумняваліся, ці не з'яўляецца Telegram менш бяспечным для ўкраінцаў, таму што калісьці праграміст жыў у Расіі. Аднак ён адзначыў, што ФСБ ужо раней хацела, каб ён падаў прыватныя звесткі ўкраінскіх карыстальнікаў, якія пратэставалі супраць прарасійскага прэзідэнта, і атрымала адмову.