Павел Усаў: Задача-мінімум разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў — стварыць яшчэ адзін абшар хаосу
Палітолаг — пра расійскіх вайскоўцаў, якія прыбываюць у Беларусь, і мэты сумеснай групоўкі.
![armija_r2.jpg armija_r2.jpg](/img/v1/images/armija_r2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Апісваючы наступны сцэнар, я не сыходжу з пазіцыі «выгадна — не выгадна», — піша Павел Усаў. — Для Пуціна, які пачаў гэтую жудасную вайну і які гатовы да ўжывання ядзернай зброі, такіх размежаванняў не існуе. Лукашэнка для яго — умоўная тактычная ядравая зброя.
Калі Масква пакуль не ў стане (але хоча) нанесці лакальны
ядзерны ўдар, то чаму не выкарыстаць беларусаў?
Чым больш будзе прасторы канфлікту, тым лепш для Пуціна, які
імкнецца спыніць наступленне УСУ і замарозіць вайну на актуальных пазіцыях.
Разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў без яе ўцягвання ў вайну не мае ніякага ні ідэалагічнага, ні палітычнага сэнсу, асабліва для Лукашэнкі. Як гэта было з вучэннямі ў лютым 2022 году.
Я лічу, што яе мэта — пашырэнне прасторы вайны і ўратаванне рэжыму Пуціна. Дзеля гэтага Масква ў стане ахвяраваць і Лукашэнкам, і беларускімі грамадзянамі. Адкрыццё другога фронту (другая спроба) будзе сур'ёзным выпрабаваннем для Украіны.
![Мінабароны Беларусі заявіла пра чарговыя вучэнні з Расіяй Reuters: Беларусь збіраецца запускаць ракеты разам з Расіяй](/img/v1/images/311633654_496761352495928_409106451343733647_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Таму сітуацыя можа разгортвацца наступным чынам.
1. Фарміруецца рэгіянальная групоўка войскаў. Агульная
колькасць да 70 тысяч чалавек.
2. Каля 20-30 тысяч чалавек будзе размешчана на мяжы
Берасцейская вобласць — Валынская вобласць (15 на 15 тыс.).
Маларыта, пра якую ўзгадваў Церцель, знаходзіцца ў 30 км ад
мяжы з Валынскай вобласцю (кірунак Луцк —Львоў) і недалёка ад мяжы з Польшчай.
3. У гарадах Шацк і Ратна (Украіна) па задумках «Штаба» РГВ нібы
фарміруецца дыверсійная група 300-400 чалавек з беларускіх добраахвотнікаў,
якая павінна захапіць Маларыту і рухацца ў Мінск. Заплечча будуць, вядома,
складаць украінцы і палякі. Менавіта з увагі на Польшчу і НАТА выбрана
Маларыта, а не Рэчыца, ці Столін, праз якія да Мінску карацей.
Канешне, тут есць стратэгічная мэта: спроба паралізаваць
стратэгічную лагістыку Украіна — Захад, стварыць хаос і выклікаць новую хвалю
ўцекачоў ва Украіне.
4. На працягу некалькіх дзён Мінскам будзе заяўляцца пра
правакацыі, спробы прарваць мяжу, абстрэлы памежнікаў (з ахвярамі па баку РБ) і
«кансервамі» з украінскага боку, выбухі на цывільных аб'ектах у Беларусі і г. д.
Усё гэта пры інтэнсіўнай інфармацыйнай апрацоўцы, пашырэнню страхаў,
напружанасці, нянавісці, злосці, агрэсіі, што ўжо адбываецца зараз.
5. Пуцінскія і лукашэнкаўскія генералы, «бачачы рэальныя
пагрозы», наносяць прэвентыўны удар па «згуртаванні баевікоў», каб не дапусціць
уварвання на тэрыторыю Беларусі і далейшых удараў.
Яны б'юць па Ковелі і Луцку, ствараюць напружанне на мяжы з
Польшчай, а таксама спрабуюць увайсці на тэрыторыю Украіны ў тым жа накірунку
Ковель — Луцк — Львоў.
6. Разам з гэтым адбываюцца дзеянні, якія будуць
стрымліваць украінскія сілы на кіеўскім напрамку.
У дадзеным выпадку зусім неабавязкова, каб РГВ
захоплівала гарады ці прасоўвалася ўглыб тэрыторыі Украіны. Задача-мінімум — стварыць яшчэ адзін абшар
хаосу на пляцоўцы да 100 кв. км з непасрэднай псіхалагічнай пагрозай для
НАТА.