Першыя эшалоны з расійскімі салдатамі ўжо ў Беларусі

Мінабароны Беларусі сустрэла іх «з хлебам і соллю».

Беларускае Мінабароны сустракае «гасцей». Скрыншот з відэа «ВоенТВ», reform.by

Беларускае Мінабароны сустракае «гасцей». Скрыншот з відэа «ВоенТВ», reform.by


Прэс-служба беларускага Міністэрства абароны паведаміла, што першыя эшалоны з мабілізаванымі расійскімі вайскоўцамі прыбылі ў Беларусь. Паводле заявы ведамства, «гасцей» сустрэлі «з хлебам і соллю».
Як цытуе reform.by словы намесніка камандзіра расійскай роты Віктара Смяяна, расійскія вайскоўцы «прыехалі аказваць дапамогу брацкаму народу»:
«Мы прыбылі на беларускую зямлю, шчыра скажу, сустрэча была нечаканая, вельмі цёплая, вельмі прыемна. Прыехалі ў Рэспубліку Беларусь аказаць дапамогу брацкаму беларускаму народу, гатовыя выканаць любыя задачы, якія атрымаем ад камандавання, гэта значыць у нас настрой ва ўсіх баявы, дух баявы, гатовыя выканаць любыя задачы».

Першыя эшалоны з расійскім «кантынгентам» прыбылі ў Беларусь. Скрыншот з відэа «ВоенТВ», reform.by

Першыя эшалоны з расійскім «кантынгентам» прыбылі ў Беларусь. Скрыншот з відэа «ВоенТВ», reform.by

Нагадаем, нядаўна Лукашэнка заявіў пра размяшчэнне на беларускай тэрыторыі «тысяч расійскіх вайскоўцаў». 10 кастрычніка ён правёў нараду па пытаннях бяспекі, на якой заявіў, што дамовіўся з Пуціным аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў: «У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах».