У трох абласцях Украіны забаранілі набліжацца да беларускай мяжы

У Ровенскай, Жытомірскай і Кіеўскай абласцях часова забаранілі набліжацца да беларускай мяжы бліжэй чым на 1 кіламетр.

ukraina_2305.jpg

Памежная служба Украіны забарону набліжацца да мяжы з Беларуссю з 23 траўня і да заканчэння ваеннага становішча.
Прычынай забароны называецца ўзброеная агрэсія Расіі і неабходнасць мер па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Дадатковыя абмежаванні ўведзеныя таксама ў межах да 20 км ад дзяржаўнай мяжы Корасценскага раёна Жытомірскай вобласці, Сарненскага і Вараськага раёнаў Ровенскай вобласці і ў межах да 5 км ад дзяржаўнай мяжы Вышгарадскага раёна Кіеўшчыны. Сярод іншага там забаронена нават карыстацца відэарэгістратарамі, перамяшчацца ў лясах, насіць вайсковую форму адзення і г. д.
Павводле «Еўрарадыё».