З-за Расіі Індыю могуць не запрасіць на саміце G7
Германія абмяркоўвае, ці варта запрашаць прэм'ера Індыі Нарэндру Модзі на саміт G7, які яна праводзіць у чэрвені. На гэта можа паўпляваць нежаданне індыйскіх уладаў асуджаць дзеянні Расіі за ўварванне ва Украіну.
Індыя была ў
спісе, складзеным да пачатку вайны ў Украіне, і канчатковае рашэнне яшчэ не
прынятая. Прадстаўнік урада Германіі Штэфэн Хебестрайт заявіў, што Берлін
прадставіць свой спіс гасцей, як толькі ён будзе завершаны.
"Канцлер неаднаразова даваў зразумець, што хацеў бы, каб да санкцый далучылася як мага больш міжнародных партнёраў", — сказаў Хебестрайт.
Індыя ўваходзіць у лік краін, якія ўстрымаліся падчас галасавання ў ААН за адхіленне Расіі ад сяброўства ў Радзе ААН па правах чалавека і не ўвяла санкцыі супраць Масквы. Краіна з'яўляецца буйным пакупніком расійскай зброі, якая, па іх словах, неабходна для стрымлівання суседзяў — Кітая і Пакістана.
Паводле АФН