«Крэматорыі плавяцца. Людзі паміраюць як сабакі». Як у Індыі лютуе COVID-19
30 красавіка Індыя абнавіла чарговы рэкорд па захворванні COVID-19 — колькасць новых выпадкаў дасягнула 386452 чалавек. У краіне кожныя 4 хвіліны памірае па адным жыхару, крэматорыі перапоўненыя. «Настоящему времени» ўдалося пагаварыць з жыхарамі адразу некалькіх штатаў: па іх словах, выжыць цяпер могуць толькі тыя, у каго ёсць грошы і сувязі на чорным рынку — менавіта там даводзіцца купляць неабходнае абсталяванне, якога няма ў бальніцах.