СААЗ ухваліла прымяненне індыйскай вакцыны Covaxin у экстраных умовах

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) дапусціла да выкарыстання ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі індыйскую вакцыну супраць каронавіруса Covaxin, распрацаваную кампаніяй Bharat Biotech.

1757197398_0_100_3072_1828_1920x0_80_0_0_9738800cfb7c630ea9d4c56b14679421.jpg


Вакцына распрацавана на аснове інактываванага віруса SARS-CoV-2. Яе вырабляе індыйская кампанія Bharat Biotech у супрацоўніцтве з індыйскім саветам па медыцынскіх даследаваннях, паведамляе АФН.

У чэрвені 2020 года Bharat Biotech атрымала дазвол на правядзенне даследаванняў на людзях I і II фазы выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19, якая атрымала назву Covaxin, ад Дзяржаўнага агенцтва па кантролі за лекамі Індыі. У лістападзе 2020 года кампанія прыступіла да III фазы клінічнага даследавання на людзях. Паводле вынікаў даследаванняў, высветлілася, што вакцына Covaxin абараняе ад цяжкіх формаў хваробы і штаму «Дэльта».

Са студзеня 2021 года індыйскі рэгулятар даў дазвол на экстранае выкарыстанне вакцыны Covaxin. У кастрычніку ў Індыі быў выдадзены дазвол кампаніі Bharat Biotech на экстранае выкарыстанне яе вакцыны ад COVID-19 Covaxin для дзяцей з 2 гадоў.

На сённяшні дзень у Індыі даступныя тры вакцыны: Covishield, Covaxin і Sputnik V. таксама Індыя дазволіла экстранае выкарыстанне вакцыны супраць COVID-19 ад кампаніі Moderna.