У Віцебскай вобласці пабудуюць завод па вытворчасці вакцыны ад каронавіруса

Як паведаміла на сваім сайце Міністэрства здароўя, Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў вёсцы Должа Віцебскай вобласці завода па вытворчасці вакцын ад COVID-19, піша «Радыё Свабода».

_115778456_vacc_reu.jpg


Паводле генеральнага дырэктара РУП «Белмедпрэпараты» Сяргея Бяляева, плануецца, што беларускую даследна-прамысловую партыю вакцыны пачнуць вырабляць у 2022 годзе.
«Мы сумесна з „БелВітуніфарм“ стварылі прадпрыемства, галоўная мэта якога — вытворчасць беларускай вакцыны супраць каронавіруса. На першым этапе гэты працэс будзе складацца з дзвюх стадый: вытворчасць актыўнага кампанента будзе ажыццяўляцца на „БелВітуніфарм“, а вытворчасць гатовай вакцыны — на магутнасцях „Белмедпрэпаратаў“. Другі этап — праектаванне і будаўніцтва вытворчага комплекса, які будзе вырабляць вакцыну па поўным цыкле — гэта плануецца да 2023-2024 года», — сказаў ён.
Паведамляецца, што спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пры ўдзеле Інстытута біяфізікі НАН ужо атрымалі эксперыментальную партыю прататыпу вакцыны.