У Расіі — новы максімум сутачнай COVID-смяротнасці
У Расіі пагаршаецца сітуацыя з COVID-19. Колькасць так званых актыўных выпадкаў каронавіруса ў Расіі хутка набліжаецца да мільёна.
У Расіі за мінулыя суткі прырост новых захварэлых на каронавірус COVID-19 склаў 40 217. Памерлі 1 195 пацыентаў — гэта новы антырэкорд і ўжо трэці запар, паведамляе аператыўны штаб у чацвер, 4 лістапада.
Умоўная лятальнасць ад COVID-19 (канчатковую можна будзе вызначыць толькі пасля завяршэння эпідэміі) засталася на ўзроўні 2,8%.
Усяго ў Расіі за час пандэміі зарэгістравана 8 млн. 673 тыс. 860 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 243 255 памерлых і 7 млн. 477 тыс. 366 выпісаных, у тым ліку 31 928 чалавек ачунялі за апошнія суткі.
Колькасць так званых актыўных выпадкаў — гэта значыць пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ў гэты момант, — павялічылася да 953 239.
Паводле korrespondent.net