Латвія і Літва працягнулі тэрміны абмежаванняў пры перасячэньні мяжы
«Па інфармацыі, якая паступіла ад латвійскага і літоўскага бакоў, у сувязі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі COVID-19, падоўжаныя тэрміны устаноўленых раней абмежаванняў пры перасячэнні мяжы. У Літве падоўжаны каранцінны рэжым да 24.00 31 траўня, у Латвіі рэжым надзвычайнай сітуацыі — да 9 чэрвеня. Усе раней усталяваныя абмежаванні ў Латвіі захоўваюцца», — праінфармавалі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.