Белстат распавёў, колькі беларусаў выйшлі на суботнік і скінуліся грашыма
Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, суботнік 25 красавіка ў Беларусі ўсё ж адбыўся. На ім удалося зарабіць 9,1 мільёна рублёў, паведамляе TUT.BY са спасылкай на інфармацыю Белстата.
![Ілюстратыўны здымак TUT.BY Ілюстратыўны здымак TUT.BY](/img/v1/images/kommunalnye_sluzhby_20150410_shuk_tutby_phsl_8938.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстратыўны здымак TUT.BY
Удзел у суботніку прынялі 2 мільёна 273 за тысячу чалавек. Па яго выніках было пералічана 9 мільёнаў 114,1 тысячы рублёў. Гэта на 0,7% больш, чым у мінулым годзе, паведамляюць у Белстаце.
Нягледзячы на засцярогі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што, падстаў адмяняць суботнік у гэтым годзе няма. Сам беларускі кіраўнік высадзіў дрэвы на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» недалёка ад Ляскавіч.
Многія буйныя прадпрыемствы таксама вывелі сваіх работнікаў на суботнік, а таксама пералічылі грошы.