Сёння Радаўніца. Беларусаў папрасілі застацца дома
Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — дзень памінання памерлых у праваслаўнай царкве. У нашай краіне ў гэты дзень існуе традыцыя наведваць могілкі. Многія беларусы выязджаюць на малую радзіму.

У гэтым годзе, як і раней, для жадаючых наведаць могілкі арганізаваны дадатковыя маршруты грамадскага транспарту, ДАІ будзе рэгуляваць рух у раёне пахаванняў.
Разам з тым, у гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса беларусаў просяць адмовіцца ад традыцыі і застацца дома. Міністэрства аховы здароўя неаднаразова звярталася да жыхароў краіны падчас сваіх стрымаў і прэс-брыфінгаў. Медыкі асцерагаюцца, што масавыя навалы людзей на могілках, а таксама паездкі ў іншыя рэгіёны краіны да пажылых сваякоў могуць справакаваць рост колькасці хворых, а таксама павялічваюць рызыкі для людзей старэйшага ўзросту.
Паводле reform.by