Каронавірус блукаў па Еўропе яшчэ ўвосень

Каронавірус мог блукаць па Еўропе задоўга да таго, як пра яго даведаўся ўвесь свет. Так сцвярджае доктар Іў Коэн, загадчык аддзялення рэанімацыі ў парыжскай бальніцы імя Авіцэны, паведамляе euronews.com.

Фота www.trend.az

Фота www.trend.az


Іў Коэн вырашыў перагледзець справы пацыентаў, якім тады паставілі дыягназ "пнеўманія", і зноў праверыць аналізы, якія былі негатыўнымі на ўсе вядомыя на той час вірусы.

Адзін з 14 аналізаў аказаўся станоўчым на COVID-19.

Гэты "адзін" — 53-гадовы мужчына, які паступіў 27 снежня. Гэта значыць, яшчэ да таго, як Кітай паведаміў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пра новы вірус. Ва ўсякім выпадку, у Еўропе гэта пакуль самы ранні медыцынскі пацверджаны выпадак.

Іў Коэн, загадчык аддзяленнем рэанімацыі бальніцы імя Авіцэны адзначыў: "Мы думалі, што першы выпадак з'явіўся 24 студзеня, а крызіс здарыўся ў канцы лютага — у сакавіку. Цяпер мы бачым, што гэта не так. Вірус, верагодна, актыўна распаўсюджваўся яшчэ ў снежні, так што ацэнка хуткасці распаўсюджвання павялічваецца мінімум на месяц. У выпадку новых эпідэмій мы павінны быць гатовыя раней, як толькі ўрад абвесціць пра першыя ж выпадкі".

Такім чынам, патаген у раёне Парыжа прысутнічаў ужо ў снежні мінулага года. Даклад падкрэслівае важнасць перагляду старых аналізаў для таго, каб лепш зразумець цяперашнюю пандэмію і лепш падрыхтавацца да магчымых будучых эпідэмій. Падобна на тое, што вірус дабраўся да Еўропы значна раней, чым усе думалі.

Прычым цалкам магчыма, што нават раней, чым пра каронавірус пачулі ў Кітаі: лекары бальніцы ў Кальмар на ўсходзе Францыі кажуць пра сярэдзіну лістапада. Яны апублікавалі рэнтгенаўскія здымкі лёгкіх аднаго з пацыентаў. Па іх словах, там бачныя "тыповыя для COVID-19 анамаліі".