Аналагаў у свеце няма: у Польшчы пачаліся выпрабаванні ўкраінскай вакцыны ад Covid-19
Гэта распрацоўка львоўскіх навукоўцаў — прэпарат, якому ў свеце аналагаў няма, вырашчаны на дражджах. Вакцыну плануюць выпускаць у выглядзе таблетак і спрэю.
Як паведамляе «Украина24», паралельна ў Львоўскім Інстытуце біялогіі клетак распрацоўваюць ін'екцыйную вакцыну. Гэты прэпарат на аснове вычышчаных вірусавых бялкоў ужо праходзіць клінічныя даследаванні на мышах, вынікі абяцаюць праз два тыдні. Зрэшты, менавіта пераральную вакцыну даследчыкі лічаць больш перспектыўнай. Яна значна танней у вытворчасці і павінна быць эфектыўная супраць розных штамаў COVID-19.
Навукоўцы распавядаюць, што іх мэта — зрабіць пераральную вакцыну, якая можа выкарыстоўвацца альбо як таблетка, альбо як мікстуры, альбо як спрэй. Яна ўяўляе сабой не вычышчаны бялок, а проста дражджавыя клеткі, да якіх прымацаваныя вонкі вірусныя бялкі.
Раней доктар Яўген Камароўскі заявіў, што рана ці позна кожны сутыкнецца з каронавірусам, таму вакцынавацца трэба ўсім.
— Калі вы сустрэліся з жывым, мацёрым вірусам і з вамі нічога не здарылася, то не істэрыце, а вакцынуйцеся. Калі вы нармальна перанеслі дарослы вірус, то калі кажуць, што вам увядуць фрагмент бялку віруса, навошта ладзіць істэрыкі? Вакцынуйцеся і расслабцеся. Вы перахварэлі без сімптомаў — выдатна. Але пакуль вы выпрацоўвалі імунітэт, вы хадзілі і распаўсюджвалі вірус. Зараз прыйдзе новы вірус, і вы зноў будзеце хадзіць яго распаўсюджваць? Зрабіце прышчэпку, — сказаў ён.