Польскія спецслужбы заявілі пра правакацыю на мяжы з Беларуссю

Польшча заяўляе пра правакацыю на мяжы з Беларуссю. Польскія памежнікі заўважылі людзей у форме і са зброяй. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

fb9gcpnxiaaxctb.jfif


«Чарговая правакацыя. У аўторак ноччу (2 лістапада ў 01:45) польскія салдаты заўважылі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча трох чалавек у форме з доўгай зброяй», — напісаў ён, перадае REFORM.by.

Па словах Жарына, пасля таго, як польскія памежнікі паспрабавалі ўсталяваць кантакт з невядомымі, тыя адышлі ў напрамку Беларусі. Ён не ўдакладніў, пра якую зброю ідзе гаворка і ў якую форму былі апранутыя людзі. Жарын не суправадзіў сваё паведамленне нейкімі відэа ці фотасведчаннямі інцыдэнту.

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык выказаў пратэст беларускаму боку адносна парушэння дзяржаўнай мяжы. Ён падкрэсліў, што дзеянні беларускіх уладаў у апошнія тыдні дэманструюць усё больш прыкметаў наўмыснай эскалацыі.

Ён паведаміў, што разам з дэмакратычнымі дзяржавамі еўраатлантычнай супольнасці Польшча будзе паслядоўна супрацьстаяць «арганізаванай Мінскам нелегальнай міграцыі». Намеснік міністра паведаміў, што накіруе ноту пратэсту ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і заклікаў беларускі бок неадкладна расследаваць інцыдэнт.